Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падгадо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падгадоўваць.

падгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгадаваць.

падгаі́цца, ‑гоіцца; зак.

Крыху, нямнога загаіцца. Раны падгаіліся.

падгаі́ць, ‑гаю, ‑гоіш, ‑тоіць; зак., што.

Крыху, нямнога загаіць. Падгаіць раненую руку.

падга́лісты, ‑ая, ‑ае.

1. З доўгімі нагамі; цыбаты. [Уладзік і Андрыян Цітавіч] стаялі поруч, адзін — малады, падгалісты, з густой чарнявай чупрынай, другі — ссутулены, шыракаплечы. Марціновіч.

2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны). З-за маладога парасніку паміж рэдкіх падгалістых хваін відно было — узыходзіў вялікі месяц. Мурашка.

падгалі́цца, ‑галюся, ‑голішся, ‑галіцца; зак.

Падгаліць сабе бараду, вусы.

падгалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; зак., што.

Пагаліць, згаліць з бакоў або па краях; падбрыць.

падгало́сак, ‑ска, м.

1. У спевах — голас больш высокага тону, які дапамагае асноўнаму. Песня пачынаецца запевам, потым уступае хор у суправаджэнні падгалоска. «Беларусь». // Той, хто падпявае галоўнаму спеваку.

2. перан. Разм. Беспрынцыповы чалавек, які паўтарае, падтрымлівае чужыя думкі.

падгало́ўе, ‑я, н.

Месца на ложку, куды кладуцца галавою. Гаспадыня выхапіла з падгалоўя ватоўку і падала мне. Сабаленка. // Узвышэнне, якое робяць для таго, каб пакласці галаву. [Сержант] акуратна палажыў чалавека на пасланы шынель, зрабіў падгалоўе. Лынькоў.

падгало́ўнік, ‑а, м.

Падстаўка для галавы ў ложку, на крэслах у цырульнях, зубаўрачэбных кабінетах і пад. Падняць падгалоўнік. □ Прапанаваў яму перасесці да акна, апусціць падгалоўнік авіяцыйнага крэсла і паспаць трохі. Сабаленка.