паляндві́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паляндвіцы. Паляндвічная выразка. // Зроблены з паляндвіцы. Паляндвічная каўбаса.
паля́не, ‑ян.
Усходнеславянскае племянное аб’яднанне, якое ў 6–9 ст. займала тэрыторыю лесастэпавага Прыдняпроўя паміж вусцямі Дзясны і Росі.
паляні́ка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Травяністая паўночная расліна з цёмна-чырвонымі духмянымі ягадамі. прыдатнымі для яды.
паля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ляпаць некаторы час. Раман адышоўся на загон, падняў з зямлі брусок і паляпаў па касе. Пташнікаў. Нехта ціха пастукаў у шыбіну. Счакаў і паляпаў яшчэ. Грахоўскі. — Дык не падайце духам, — паляпаў на развітанне Рыгора па плячы Рымар. — Усё будзе добра. Арабей.
паля́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. паляпваць, а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры гэтым дзеянні.
паля́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Ляпаць час ад часу. Вячаслаў Мікалаевіч задаволены. Ён смяецца, паляпвае аленявода па плячы. «Маладосць».
паляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што і без дап.
Ляпіць некаторы час.
паляпша́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да палепшыцца.
2. Зал. да паляпшаць.
паляпша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да палепшыць.
паляпшэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. паляпшаць — палепшыць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. паляпшацца — палепшыцца. // Тое, што паляпшае што‑н. Унесці паляпшэнні ў працэс вытворчасці.