Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пачашчэ́нне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пачашчацца — пачасціцца.

пачаява́ць, ‑чаюю, ‑чаюеш, ‑чаюе; зак.

Разм. Папіць чаю.

пачва́ра, ‑ы, ж.

1. Казачная, страшная істота, звычайна вялікіх памераў. З высокага трысця каля затокі выходзіць нейкая цёмная валасатая пачвара і спыняецца на адкрытым месцы. В. Вольскі.

2. Пра надта непрыгожага чалавека. Шаройка даўно марыў, каб жаніць .. [Максіма] [з дачкой], і не раз пілаваў Паліну за нерашучасць: «Не маленькая, дзякуй богу. І не век сядзець табе ў дзеўках.. Была б ты пачварай, а то такая прыгажуня». Шамякін. // перан. Пра жорсткага, з нізкімі маральнымі якасцямі чалавека, вырадка. [Шэмет:] — Ты акружыў сябе падхалімамі, як сцяною, і сядзеў, што ў дупле, нічога не бачачы, акрамя гэтых пачвар. Лобан.

пачва́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць пачварнага.

пачва́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі непрыгожы, агідны, брыдкі; такі, як у пачвары. Нос ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, а голас гугнявым. Колас. [Сашынаму] хвораму ўяўленню здаецца, што твар .. [немца] нечалавечы, пачварны, аброс дзікай шчэццю... Шамякін.

2. Незвычайны, выключны (пра якія‑н. адмоўныя якасці). [Янка Брыль] .. выступае, як удумлівы, назіральны бытапісьменнік, якога глыбока хвалююць пачварныя з’явы сялянскага побыту. Майхровіч.

па́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Тое, што і пачак. [Гарлахвацкі:] Прынясіце мне дзве пачкі папярос. Крапіва. Праз колькі хвілін.. [Таццяна] вярталася дамоў з вялікай пачкай кніг, загорнутых у настольнік. Шамякін.

2. У класічным балеце — кароткая, пышнай, шматслойная спадніца балерыны.

пачкава́нне, ‑я, н.

Спосаб бясполага (вегетатыўнага) размнажэння жывёл і раслін.

пачкава́цца, ‑куецца; незак.

Размнажацца пачкаваннем.

па́чкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дачка (у 1 знач.), дачкі (у 1 знач.).

пачмы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Чмыхаць некаторы час. Грышка асцярожна вылез з гушчару, пачмыхаў носам, нібы абнюхваючы паветра. Якімовіч.