Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пахвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пахапаць. Ведаеце, доктар, я летась, якраз у гэты час, пад канец лета, ох пахватаў судакоў. Савіцкі.

пахватны́, ‑ая, ‑ое.

Абл. Зручны для карыстання, лёгкі; спрытны. [Марылька] .. збегала ў домік і, захапіўшы кароткі, пахватны кажушок, пакінула яго на плечы Пятру. Краўчанка.

пахві́на, ‑ы, ж.

Месца паміж бядром і ніжняй часткай жывата. [Незнаёмы] нечакана ўдарыў яго нагой у пахвіну, а як Толік упаў, яшчэ і па галаве нечым. Васілёнак.

пахві́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пахвіны, знаходзіцца ў пахвіне. Пахвінныя мышцы. Пахвінная грыжа.

пахво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу хварэць, недамагаць.

пахво́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм. Час ад часу, злёгку хвастаць. Пахвостваць коней пугай. □ Я[д]лаўцовым пугаўём .. [Мікалай] пахвостваў па зямлі. Чорны.

пахі́ба, ‑ы, ж.

Абл. Недахоп, недаробка, хіба. Разважаў .. [Лабановіч] і аб тым, як абысці тыя пахібы і памылкі, якіх так трудна бывае пазбегнуць у школе маладому, малавопытнаму настаўніку. Колас.

пахідэ́рмія, ‑і, ж.

Спец. Паталагічнае патаўшчэнне скуры; слановасць.

[Ад грэч. pachydermia — таўстаскурасць.]

пахі́л, ‑у, м.

Пакатая паверхня, схіл; нахіл. Яны [дарогі], як асфальтныя рэкі З прытокамі тысяч другіх, Не ведаюць ні скрыжаванняў, Ні стромых пахілаў. Танк.

пахі́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць пахілага.