Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пасаро́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго.

1. Зрабіць так, каб было сорамна каму‑н.; пасарамаціць. Данілка хацеў пасароміць хлапчукоў, але яго апярэдзіў сусед. Кавалёў. Маша знайшла конюха і пасароміла яго за.. [дрэнныя] сані, загадала зацягнуць іх на вышкі. Шамякін. — Ты ведаеш, як пасароміў мяне гэты малады чалавек? — звярнуўся Аркадзь Цімафеевіч да Веры Васільеўны і расказаў, як Андрэй вырашыў асушыць Галы. Дуброўскі.

2. Зняславіць, абняславіць. Вучань я быў кемлівы, настаўніка не пасароміў. Шамякін. Сэрца маці згаджалася, а розум пратэставаў, баяўся, каб, крый божа, не нарабіла глупства па дурноце... Не пасароміла б сябе і яе, матку... Васілевіч.

пасаро́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасароміць.

пасартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Раздзяліць паводле сартоў, рассартаваць.

2. і без дап. Сартаваць некаторы час.

пасаска́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Саскочыць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Заднія фурманкі таксама спыніліся. З іх пасаскаквалі людзі, стоўпіліся вакол. Новікаў.

пасаско́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Тое, што і пасаскакваць. Маўчалі адно нашы кулямёты. Іх разлікі пасаскоквалі таксама з машын, як толькі пачулася каманда «паветра!» Сабаленка.

пасаскраба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасаскрабаць.

пасаскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Саскрэбці ўсё, многае.

пасаскрэ́бваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасаскрэбваць.

пасаскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і пасаскрабаць.

пасастаўля́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пасастаўляць.