Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пакале́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Скалечыць сябе або каго‑, што‑н., зрабіць калекай. Пакалечыць коней. Пакалечыць дрэвы. □ У Карэлічах няма такой хаты, каб каго не пакалечылі або не забілі фашысты. Гурскі. / у безас. ужыв. [Клава:] — Пакалечыла як цябе!.. Божа!.. А ў нас казалі, што цябе забілі. Асіпенка. // перан. Маральна сапсаваць каго‑н. — Эх ты, Антон! Як не сорам, — пачырванеўшы, загаманіў настаўнік, — час цябе пакалечыў, зусім інакшым быў даўней. Чарот.

пакалма́ціцца, ‑ціцца; зак.

Зрабіцца калматым.

пакалма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., што.

Зрабіць калматым. Пакалмаціць валасы.

пакало́нна, прысл.

Калонамі, адна калона за другой. Ісці пакалонна.

пакало́цца 1, ‑калюся, ‑колешся, ‑колецца; зак.

Разм. Прымаць уколы некаторы час.

пакало́цца 2, ‑колецца; зак.

Патрэскацца, пашчапацца ў многіх месцах або ў вялікай колькасці. Пакалоліся шулы на сонцы. Пакалоўся ўвесь посуд. □ Ад сонца і ветру.. [кавалкі чорнага дубу] пакалоліся, парыжэлі. Колас. Ах, што гэта была за хатка! Маленькая, нізенькая, вуглы пакалоліся, пагнілі і скасабочыліся, сцены ледзь не па самыя вокны паўрасталі ў зямлю. Сачанка.

пакало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Датыкаючыся чым‑н. вострым, укалоць у многіх месцах. Накалоць пальцы іголкай. □ Яны праблукалі некалькі гадзін .. Прыстала Клава, пакалола босыя ножкі, пачала адставаць. Шамякін.

2. Забіць, закалоць усіх, многіх. // Забіць на мяса ўсіх, многіх — пра свіней. Карову сабралі немцы, а парасят пакалолі паліцаі. Дайліда.

пакало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

1. Рассячы, пасячы на часткі; раздрабіць. Загадаў цар слугам спілаваць дуб, накалоць на дровы. Якімовіч.

2. Калоць некаторы час.

пакалупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Калупацца некаторы час. Пакалупацца ў пяску. □ Коля нешта пакалупаўся ў маторы, потым зайшоў са свайго боку і адчыніў дзверцы. Грамовіч.

пакалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Калупаючы, пашкодзіць што‑н., зрабіць непрыгодным. Пакалупаць нажом стол.

2. Калупаць некаторы час. Янка пакалупаў вялікім пальцам правай нагі пясок, спытаў: — Есці хочаш? — Хачу, — прызнаўся Адам. Чыгрынаў.

пакалыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Калывацца некаторы час. Ванька-ўстанька крыху пакалываўся і спыніўся. // Рухацца, хістаючыся. — Дзесяць хвілін стаіш! — аб’явіў шафёр, саскочыў на асфальт, ляпнуў дзверцамі і ўразвалку, крыху касалапа, пакалываўся да касы. Жук.

пакалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

Калыхацца некаторы час. Папалыхацца ў гаману.