Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паабзаво́дзіцца, ‑водзіцца; ‑водзімся, ‑водзіцеся, ‑водзяцца; зак.

Абзавесціся кім‑, чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Ціхамір пражыў у бабы Параскі тры дні. Знайшліся ў вёсцы і знаёмыя, і даўнія сябры, якія паабзаводзіліся сем’ямі. Чыгрынаў.

паабіва́цца, ‑аецца; зак.

Абабіцца — пра ўсё, многае. Тынк паабіваўся.

паабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Абабіць ударамі ўсё, многае. Паабіваць ігрушы палкай. Паабіваць снапы цапамі.

2. Пашкодзіць паверхню чаго‑н. у многіх месцах. Паабіваць пальцы.

3. Пакрыўшы, абцягнуўшы чым‑н., абабіць усё, многае. Паабіваць мэблю плюшам.

паабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Абабраць усё, многае. Паабіраць яблыкі.

2. і без дап. Абіраць некаторы час. Паабіраў хлапчук гадзіну вішні і пайшоў.

паабкало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Абкалаціць, абтрэсці ўсё, многае. Паабкалочваць яблыні.

паабклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абкласці, аблажыць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Паабкладаць капцы саломай. Паабкладаць падаткам.

паабкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і паабкладаць.

паабкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абклеіць усё, многае. Паабклейваць сцены абоямі.

паабко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абкапаць усё, многае. Паабкопваць яблыні.

паабко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абкасіць усё, многае. Паабкошваць палеткі.