Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́вараны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выварыць.

вы́варат, ‑у, М ‑раце, м.

1. Унутраны, левы бок. Выварат аднабаковага трыкатажу.

2. Спец. Становішча, пры якім органы ці іх часткі вывернуты ўнутраным бокам наверх.

3. Тое, што і выварацень. Лес глушэў болей і болей. Часцей пападаліся забалочаныя нізіны, заваленыя вываратамі і гнілымі калодамі. Колас.

вы́варатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Абл. Выварацень. [Каля] старой яловай вывараткі стаялі дзве нізенькія доўгія капы сіўцу. Пташнікаў.

вы́варатны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Унутраны, закрыты. Вываратнае шво. // З унутраным швом. Вываратны абутак. Вываратныя галантарэйныя вырабы.

вы́варацень, ‑ратня, м.

Вывернутае з коранем дрэва. Дрэвы ляжалі плазам адно на адным, віселі на суччах, горбіліся вываратнямі, каранямі, галлём. Сачанка.

вы́вараць, ‑і, ж.

Тое, што і выварацень. Мішка прыўзняўся над санямі і шпурнуў у бок вывараці зарад. Паслядовіч.

выва́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выварваць — выварыць.

выва́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выварыцца.

2. Зал. да выварваць.

выва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выварыць.

вы́варка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выварыць (у 1 знач.).

2. Разм. Пасудзіна, у якой выварваецца бялізна.