падвярэ́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падвярэдзіць.
падвярэ́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Натрудзіцца, натаміцца, да болю. Чалавек падвярэдзіўся.
падвярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм. Натрудзіць, натаміць да болю. Падвярэдзіць нагу. □ — Дарога добрая, каня мы не падвярэдзім! Чарнышэвіч.
падвясе́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падвесяліцца.
2. Зал. да падвясельваць.
падвясе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падвесяліць.
падвясло́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падвяслоўваць.
падвясло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падвеславаць.
падвя́ць, ‑вяне; зак.
Разм. Крыху, злёгку звяць. Кветкі ад гарачыні падвялі. // Крыху злёгку падсохнуць (пра траву). Вось падвяла [трава] крыху.. Трэба скошанае разбіваць, аграбаць. Купала.
падвячо́рак, ‑рка, м.
Разм.
1. Яда паміж абедам і вячэрай. Пайсці на падвячорак.
2. Ежа для спажывання паміж абедам і вячэрай. З’есці падвячорак. □ Юзя вынесла.. [пані Авяліне] падвячорак — зацукраваныя чарэшні і кавалак пірага. Бажко.
3. Час сутак перад вечарам.
падвячо́ркаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Есці днём, паміж абедам і вячэрай. Гаспадыня паставіла на стол ежу і запрасіла Аляксея: — Сядайце сілкавацца. Добрыя людзі падвячоркаваць збіраюцца, а вы яшчэ і не абедалі. Пальчэўскі.