Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

павыціра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Выцерці сябе, абцерціся — пра ўсіх, многіх.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Вынасіцца, абшмуляцца ў многіх месцах, усюды. Рукавы павыціраліся.

павыціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выцерці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павыціраць хусцінкамі твары.

2. Вынасіць, абшмуляць што‑н. у многіх месцах. Павыціраць локці.

павыціска́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Выціснуцца, выламацца — пра ўсё, многае.

павыціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Націснуўшы, выламаць усё, многае. [Бабка:] — Ну, марш ад акна! Шыбы яшчэ павыціскаеце. Каліна. Акуляры свае [Завішнюк] здымае і ўсё трэ і трэ, аж, здаецца, шкло павыціскае. Пташнікаў.

2. Сціснуўшы, прымусіць выступіць на паверхню ўсё, многае. Павыціскаць сок з лімонаў.

павы́ць, ‑выю, ‑выеш, ‑вые; зак.

Быць некаторы час. Сабака павыў і перастаў.

павыцэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выцадзіць усё, многае, выцадзіць нейкую колькасць чаго‑н. з многіх пасудзін. Павыцэджваць сок з яблыкаў.

павыцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і павыцягваць (у 1, 2 знач.).

павыця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Выцягнуцца, вышмаргнуцца з чаго‑н. — пра ўсё, многае. Павыцягваліся ніткі з іголак. □ Вынасілася скура [кашалька], зрудзела, працерлася. Павыцягваліся з беражкоў ніткі. Пташнікаў.

2. Распасцерці сваё цела на чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Параспраналіся [сябры], павыцягваліся на пяску і лавілі ласкавыя промні ранішняга сонца. Сабаленка.

3. Выпрастаўшыся, стаць прама — пра ўсіх, многіх. Павыцягваліся салдаты ў струнку.

павыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выцягнуць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Павыцягваць калы з плота. Павыцягваць шуфляды са стала. □ У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножан шашкі і памкнуліся на кулямёт. Лобан. Пахілка сам ледзь не згарэў, а дзяцей з полымя павыцягваў... Савіцкі.

2. Выцягнуць уперад, працягнуць — пра ўсіх, многіх. Многія мужчыны павыцягвалі шыі, баючыся што-небудзь прапусціць. Броўка.

3. перан. Разм. Выбавіць, дапамагчы выйсці з цяжкага становішча ўсім, многім. Павыцягваць людзей з бяды.

4. Разм. Выкрасці ўсё, многае. [Пранцісь:] Злодзей, злодзей! Вузлы з хаты праз акно павыцягваў. Купала.

павыцяка́ць, ‑ае; зак.

Выцечы — пра ўсё, многае. Павыцякала вада з бітонаў.