Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паліго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палігона (у 1, 2 знач.). На палігоннай пляцоўцы расстаўлены макеты самалётаў. «Маладосць».

палігра́ф, ‑а, м.

Спец. Капіравальны прыбор.

паліграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Рабочы паліграфічнай прамысловасці.

2. Спецыяліст у галіне паліграфіі.

паліграфі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да паліграфіст.

паліграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паліграфіі. Паліграфічная прамысловасць. Паліграфічны камбінат.

палігра́фія, ‑і, ж.

Галіна прамысловасць якая занята выпускам усіх відаў друкаванай прадукцыі.

[Ад грэч. polý — многа і graphō — пішу.]

паліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., каго-што.

Лізаць некаторы час; лізнуць некалькі разоў.

палі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Лізаць час ад часу. Палізваць варэнне.

паліклі́ніка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Лячэбная прафілактычная ўстанова, якая абслугоўвае насельніцтва ўсімі відамі нестацыянарнай медыцынскай дапамогі. Раённая паліклініка. Дзіцячая паліклініка.

[Ням. Poliklinik, ад грэч. pólis — горад і klinikē — лячэнне.]

палікліні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паліклінікі. [Сарочын:] — Выглянула сонца, узляцелі самалёты, і палкавыя ўрачы паламалі паліклінічны прыём. Алешка.