Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Піць патроху, не спяшаючыся або час ад часу. Я ўспомніў, як у адной экзатычнай кватэры мы сядзелі і папівалі сухое віно пад крыкі шматлікіх папугаяў. Караткевіч.

2. Разм. П’янстваваць зрэдку, час ад часу.

папі́зм, ‑у, м.

1. Рэакцыйная плынь, якая прапагандуе ўстанаўленне палітычнай улады рымскага папы.

2. Тое, што і каталіцызм.

папіка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. папікаць — папікнуць; папрок.

папіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да папікнуць.

папікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго.

Выказаць каму‑н. нездавальненне, дакор; папракнуць. Настаўнік папікнуў сябе за легкадумнасць. Колас. Алесь упершыню асмеліўся папікнуць Лену: — Навошта чапаць тое, што мне самому брыдка ўспомніць? Ваданосаў.

папілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад папілаваць (у 1 знач.).

папілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

1. Распілаваць усё, многае. Папілаваць бярвенне.

2. і без дап. Пілаваць некаторы час. [Начальнік станцыі:] — А ці не пайсці вам папілаваць трохі лесу? Недалёка адсюль — вёрст дзесяць. Пальчэўскі.

папілі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пілікаць некаторы час.

папільётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кавалачак паперы (або тканіны), па якую пакручваюць пасмы валасоў пры халодная завіўцы.

[Ад фр. papillote.]

папільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і без дап.

Пільнаваць некаторы час. Папільнаваць коней. □ Тарас папрасіў жанчын папільнаваць мяшок і чаргу. Шамякін. Пастаім яшчэ лецечка, папільнуем [калгаснае дабро], а там, хто жыў, прыжджэ, — на зіму льга будзе і на пенсію... Кулакоўскі.