Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падвя́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвяльваць — падвяліць.

падвя́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падвяліцца.

2. Зал. да падвяльваць.

падвя́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падвяліць.

падвяне́чны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны для абраду вянчання; які надзяваецца ў час вянчання. Падвянечны ўбор. □ Перад уяўленнем паўстала яна — нявеста — у падвянечным плацці з вэлюмам, чыстая, харошая, нявінная. Карпаў.

падвяно́чак, ‑чка, м.

У батаніцы — вонкавая частка лісцікаў каля кветніка, якая ахоўвае нераскрытую кветку і вяночак кветкі.

падвярга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падвергнуцца.

2. Зал. да падвяргаць.

падвярга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падвергнуць.

падвярну́цца, ‑вярнуся, ‑вернешся, ‑вернецца; зак.

1. Няёмка падагнуцца, схіліцца ўбок. Рука з компасам падвярнулася пад кабуру, і ад пісталета стрэлка размагніцілася. Карпюк. // Вывіхнуцца, аказацца пашкоджаным (пра ногі, рукі). — Ступіць не магу, — крывячыся ад болю, сказаў Паўлік.. — Ступіў нядобра, а.. [нага] неяк падвярнулася і ажно трэснула. Бяганская.

2. Разм. Выпадкова сустрэцца, аказацца побач. Падвярнуўся знаёмы. Падвярнуўся пакупнік. □ З Ялты [Ірма і Яругін] вярталіся позна. Добра яшчэ, што падвярнулася таксі: яно падвезла пад самы корпус, дзе жыў Яругін. Карамазаў. Толькі паспела [Кацярына] скончыць дзесяцігодку, як падвярнуўся нейкі геолаг, высватаў.. і Міканор іх толькі і бачыў. Ракітны. // Выпасці, прыйсціся на чыю‑н. долю. Падвярнулася бяда. □ [Нам] падвярнуўся зручны выпадак значна папоўніць фонд на абарону Радзімы. Казлоў.

падвярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак.

1. Верчучы, падлажыць пад сябе; падгарнуць. Піліп Андрэевіч узяў у мяне папяроску, закурыў, ямчэй падвярнуў пад галаву падушку. Краўчанка.

2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць; вывіхнуць. Пасля дажджу раз пакаўзнулася [Маня] на роўнай дарозе, упала і падвярнула нагу. Васілевіч.

3. Крута звярнуўшы, пад’ехаць куды‑н.; накіраваць. Падвярнуць падводу да крайняй хаты. Падвярнуць лодку да берага.

4. Падварушыць, крыху павярнуць. Падвярнуць сена.

5. безас. Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю і пад. Стала душна, падвярнула пад грудзі. Блажыла. Пташнікаў.

падвярста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

У друкарскай справе — вярстаючы, дадаць, падагнаць да чаго‑н. звярстанага. Падвярстаць некалькі радкоў.