палагадне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць больш лагодным, памяркоўным; падабрэць. Стары неяк адразу палагаднеў, спытаў, адкуль ідзе маладзіца і ці далёка ісці. Шамякін. // Стаць больш прыветлівым, сардэчным (пра голас, твар, погляд і пад.). Пальцы гаспадыні спрытна лічылі храбусткія паперкі, голас палагаднеў. Савіцкі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цяплейшым; памякчэць. Вецер палагаднеў, абяцаючы мяккую цяплынь бабінага лета. Пташнікаў.
паладзі́н, ‑а, м.
1. Уст. Доблесны рыцар, адданы свайму гаспадару або даме. // перан., іран. Пра чалавека, адданага якой‑н. ідэі або асобе.
2. У сярэдневяковай літаратуры — паплечнік Карла Вялікага або караля Артура.
[Фр. paladin, ад лац. palatinus — прыдворпы.]
пала́дзіцца, ‑ладжуся, ‑ладзішся, ‑ладзіцца; зак.
Разм. Прыйсці да ладу, да згоды; памірыцца. [Саўка:] Эх, бяда з гэтымі старымі... Ніяк не паладзяцца! Чарот.
пала́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; зак.
1. Наладзіць з кім‑н. добрыя адносіны; ужыцца. [Богдан:] — Нам патрэбен такі чалавек, які б нас за людзей лічыў.. Андрэй Максімавіч змог бы і з людзьмі наладзіць і гаспадарку навесці. Дуброўскі. — Дык-ты ў парабкі да Халусты? — Але, Сымон. — Не ведаю, як ты з ім паладзіш. Чарнышэвіч.
2. Памірыцца пасля сваркі з кім‑н. [Аленка:] — А ты як-небудзь паладзь з бацькам. [Сцёпка:] — Потым паладзім, а цяпер ладу не будзе. Колас.
3. што. Рамантуючы, зрабіць прыгодным для карыстання, работы. І я не выходзіў з двара — папраўляў платы, якія сям-там збуцвелі і асунуліся,.. наладзіў на хаце страху, бо ў раптоўныя навальнічныя дажджы, асабліва ў ліўні, яна працякала. Сачанка.
пала́дый, ‑ю, м.
Хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру з групы плаціны, які прымяняецца ў якасці каталізатара.
[Лап. Palladium.]
палажы́цца, ‑лажуся, ‑ложышся, ‑ложыцца; зак.
Даверыцца каму‑н., быць надзейным у адносінах да каго‑н. — На .. [селяніна] можна палажыцца, як на каменную сцяну. Колас. [Лукаш:] — А Хведзька калі трошкі і недабраў у вучоба, затое на яго можна палажыцца. Лобан.
палажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑дажыць; зак., каго-што.
1. Тое, што і пакласці (у 1, 2, 4, 5, 7, 8 і 9 знач.).
2. Нанесці зверху слой чаго‑н. Палажыць грунт на палатно.
3. Будуючы, узвесці на нейкую вышыню. Улетку .. [сын і маці] нанялі цесляра дзеда Архіпа, і той памаленьку палажыў яшчэ два вянцы на зруб. Краўчанка. // Наслаць, пралажыць, укласці. Палажыць падлогу. □ Амаль што не каля кожнай хаты ляжалі кучы бярвенняў і гнілі, але нікому не прыходзіла ў галаву палажыць кладачку хоць супраць свае хаты. Колас.
4. Спец. Надаць якое‑н. становішча, напрамак (самалёту, судну). Палажыў [Пішчыкаў] машыну на крыло і спікіраваўшы строма, з першага ўдару падпаліў флагмана. Алешка.
палажэ́нне, ‑я, н.
1. Звод законаў, правіл па пэўнаму пытанню. Палажэнне аб выбарах.
2. Думка або сцверджанне, якія ляглі ў аснову чаго‑н.; тэзіс. Асноўныя палажэнні праекта. □ К. Маркс ў сваёй рабоце «Крытыка Гоцкай праграмы» упершыню ў гісторыі сфармуляваў навуковыя палажэнні аб дзвюх фазах развіцця камуністычнага грамадства. Лушчыцкі.
пала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.
Лазіць некаторы час. Палазіць па гарах. □ Палазіў Якуш ля воза, выцягнуў рыдлёўку, узяў сякеру дый падаўся [у лес]. Скрыган.
палакірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад палакіраваць (у 1 знач.).