Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазрэ́звацца, ‑аецца; зак.

Тое, што і пазразацца.

пазрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пазразаць.

пазуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Шытая золатам або срэбрам тасьма, якой аздабляюць мэблю, адзенне і інш. На вешалцы вісіць абшыты пазументамі кафтан. «Маладосць».

пазуме́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пазумента. Пазументавая майстэрня. // Які зроблены з пазумента або з пазументам. Пазументавы пояс.

пазуме́нтнік, ‑а, м.

Майстар, які вырабляе пазументы.

пазуме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пазументавы.

пазу́р, ‑а; мн. пазуры, ‑оў; м.

Абл.

1. Кіпцюр. У адным пакоі .. некалькі .. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмберлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў. Чорны.

2. Ногаць. З пазуроў цякла кроў. Пальцы склейваліся. Бядуля.

па́зуха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.

1. Прастора паміж грудзямі і адзеннем. Трымаць за пазухай. Дастаць з-за пазухі. □ Мікола забраў лісткі, згарнуў, схаваў за пазуху... Навуменка. Стары ўзяў нож і засунуў за пазуху. Гурскі.

2. Спец. Поласць у некаторых частках цела. Лобная пазуха.

3. Спец. Паглыбленне паміж асновай ліста і сцяблом або паміж галінай і ствалом дрэва. Дзве паловы [дрэва] складалі нібы жалабок, а каля ліставой пазухі былі прычэплены шурпатыя галачкі. Маўр.

•••

Насіць камень за пазухай гл. насіць.

Як у бога за пазухай гл. бог.

па́зушны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які размешчаны ў пазусе ліста.

пазы́бацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Зыбацца некаторы час.