падвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяяса; зак., каго-што.
1. Прывязаць, прымацаваць што‑н. пад чым‑н. Падвязаць званочак. Падвязаць вядро пад воз. // Абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н., пазбавіўшы магчымасці падаць, апускацца. Падвязаць памідоры. □ Самы блізкі да вулляў рад маладых яблынек дзяўчаты прапанавалі падвязаць увечары, калі ўгамоняцца пчолы. Дуброўскі.
2. Абвязаць зверху чым‑н. Падвязаць шчаку хусткай. // Разм. Надзець што‑н. зверху, завязаўшы канцы. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.
3. Дадаць вязаннем яшчэ крыху; падвязаць. Падвязаць шалік. Падвязаць рукавіцы.
падвя́зачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падвязкі. Падвязачная стужка.
падвя́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвязваць — падвязаць.
падвя́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падвязацца.
2. Зал. да падвязваць.
падвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падвязаць.
падвя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Тасьма, рызінка для падвязвання панчох.
падвязны́, ‑ая, ‑ое.
Які падвязваецца пад што‑н., да чаго‑н. Падвязны званочак.
падвя́ліцца, ‑ліцца; зак.
Разм. Злёгку правяліцца; правяліцца дадаткова.
падвя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Злёгку правяліць; правяліць дадаткова. Падвяліць рыбу.
падвя́лы, ‑ая, ‑ае.
Які падвяў. Падвялае лісце. □ Пахла разагрэтаю за дзень жывіцаю, падвялым сенам і травою, грыбамі. С. Александровіч.