Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паляга́нне, ‑я, н.

Спец. Прыгібанне, схіленне травяністых раслін да зямлі. У разрэджаных шырокарадковых пасевах небяспека палягання раслін значна змяншаецца ў параўнанні з густым павевам. «Беларусь».

паляга́ць, ‑ае.

Незак. да палегчы (у 2 знач.).

палягча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да палягчаць ​1.

палягча́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да палегчыць.

палягча́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Кастрыраваць усіх, многіх.

палягчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. палягчаць — палегчыць і стан паводле дзеясл. палягчэць (у 2 знач.).

2. Пачуццё лёгкасці, вызвалення ад чаго‑н. Пасля выступлення члена бюро ячэйкі ў абарону Алеся сход адчуў некаторае палягчэнне. Галавач. Да Веры насіў.. [Карызна] усе трывогі свае.., знаходзячы сабе ў гэтым жаданае палягчэнне. Зарэцкі.

палягчэ́ць, ‑эе; зак.

1. Стаць лягчэйшым па вазе. Ісці было не цяжка: ліпавыя лапці не абцяжарвалі ног, і клункі за плячыма даўно палягчэлі. Пальчэўскі. [Антось:] — А што, калі палову ўсяго гэтага зараз з’есці? Рукзак адразу палягчэе, і я доўга есці не буду хацець. Бяганская.

2. безас. Стаць, зрабіцца лягчэй у матэрыяльных адносінах. І дзед бабульцы гаварыў, Зрабіўшы выгляд строгі: — Нам палягчэе жыць старым: Кандрат наш стаў на ногі... Смагаровіч. // Стаць лягчэй, лепш (пра паляпшэнне самаадчування, настрою і пад.). Мне не толькі не палягчэла, стала яшчэ горш: дранцвелі ногі, рукі, шчымеў увесь бок. Адамчык. Пакуль Сонцаў вёў машыну па платформе, яму здавалася, нібы ён вісіць у паветры.., таму, калі танк сеў на трывалы непадатны грунт, на душы адразу палягчэла. Мележ.

паляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжм, ‑лежыце; зак.

Ляжаць некаторы час. Агародамі.. [Даміра] дапоўз да хлява, паляжаў крыху, прыслухоўваючыся да цішыні. Асіпенка. Тыдні два праваляўся ў пасцелі Васіль Бусыга пасля стычкі з Саўкам Мільгуном. Дзён пяць паляжаў у бальніцы. Колас.

паля́к,

гл. палякі.

паля́кі, ‑аў; адз. паляк, ‑а, м.; полька, ‑і, ДМ ‑льцы; мн. полькі, ‑лек; і палячка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. палячкі, ‑чак; ж.

Заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы.

паля́на, ‑ы, ж.

Роўная бязлесная прастора, невялікі луг на ўскраіне або сярод лесу. Гэта адна з тых наднёманскіх вёсак, якія туляцца ў сасновых зацішках пры берагавых сакавітых палянах. Пестрак. Забалочаная паляна, акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяною лесу, млела ад гарачыні. Бядуля.