Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надшыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надшыць.

надшы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надшыць.

надшы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надшыць.

2. Тое, што надшыта. Надшыўка на сукенцы.

надшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.

Прышыўшы што‑н. да чаго‑н., зрабіць даўжэйшым. Надшыць прасціну. // Прышыць што‑н. да чаго‑н. Надшыць кавалак матэрыі.

надыме́ць, ‑міць; зак.

Напусціць многа дыму. Надымела лучына ў хаце.

надымі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Навыпускаць многа дыму. Грубка надыміла.

2. чым і без дап. Напусціць многа дыму. У гутарцы [мужчыны] так надымілі люлькамі, што і галоў не было відаць. Колас.

надысці́, надыду, надыдзеш, надыдзе; пр. надышоў, ‑шла, ‑шло; заг. надыдзі; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, пачацца, наблізіцца. Надышоў вечар. Надышло свята. Надышоў канец змены. □ Калі надышла залацістая восень, Рыгорку завялі ў школу. Колас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ахапіць, авалодаць. Зноў надышоў страх. Галавач.

3. Разм. Прыйсці, з’явіцца куды‑н. Так і ляжалі, сцякалі крывёю маці і сын, пакуль не надышлі суседзі, не завезлі ў бальніцу. Арабей. // Прыбыць на месца прызначэння; быць дастаўленым. Поезд надышоў у час. □ [Следчы:] — Едзьце, сябры, зараз у Азярышча. Можа, за гэты час туды надышлі якія весткі. Пестрак. // Насунуцца, закрыць неба. Надышлі хмары.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. З’явіцца, узнікнуць (пра думкі, успаміны і пад.). Надышло рашэнне.

нады́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., чым і без дап.

Уволю, многа падыхаць. Макар доўга ляжаў, дыхаючы парнай зямлёю, і ніяк не мог надыхацца. Асіпенка.

нады́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Нагрэць паветра дыханнем. Надыхаць у пакоі.

2. Дыхнуць некалькі разоў на што‑н. Надыхаць на люстра. Надыхаць на шкло. // што. Разм. Дыхаючы, адтаяць. Надыхаць кружочак на замёрзлым шкле.

надыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. надыходзіць — надысці (у 1 знач.).