Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спецыяльна абсталяванае прыстасаванне для паення жывёлы. Мы ўбачылі макет кароўніка з аўтаматычнымі паілкамі. «Беларусь».

паі́льнік, ‑а, м.

Спец. Кубачак з доўгім носікам і паўзакрытым верхам, з якога пояць слабых хворых.

паі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паення. Паільнае прыстасаванне.

паімжы́ць, ‑жыць; зак.

Імжыць некаторы час.

паімжэ́ць, ‑жыць; зак.

Тое, што і паімжыць. Дождж паімжэў і перастаў. Зашапацела лісце — трывожна, бы нават пагрозліва. Васілёнак.

паінтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго і без дап.

Інтрыгаваць некаторы час.

паінфармава́насць, ‑і, ж.

Дасведчанасць у чым‑н.

паінфармава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паінфармаваць.

паінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго.

Паведаміць каму‑н. якія‑н. звесткі, давесці да ведама. [У сталоўцы] можна было за пяць капеек з’есці талерку баршчу і адпаведную порцыю кашы. Аб усім гэтым паінфармаваў Лабановіча паслужлівы Стась. Колас.

паіранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., з каго-чаго і без дап.

Іранізаваць некаторы час. «Што гэта я такі — як дзяўчына?! — падумаў незадаволена. — Глядзі, каб не заплакаў!» — паіранізаваў [Зыбін]. Мележ.