паз’язджа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. З’ехаць, спусціцца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Лыжнікі паз’язджалі з гары. Санкі паз’язджалі з узгорка.
2. Едучы, павярнуць куды‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Коннікі паз’язджалі на лясную дарогу. Машыны паз’язджалі ўбок.
3. Выехаць адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Моладзь паз’язджала з вёскі ў горад.
4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Ссунуцца, збіцца — пра ўсё, многае. Выгляд.. [жанчын] быў далёка не кірмашовы: з галоў паз’язджалі хусткі, валасы раскалмаціліся... Ваданосаў.
пазяле́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пазеляніць.
пазяме́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўладання і карыстання зямлёй. Пазямельная ўласнасць. Пазямельная рэнта. □ У рэвалюцыі .. змяшчаліся патрабаванне дабівацца зямлі без выкупу для мясцовага сялянства, .. забраць ад памешчыкаў і капіталістаў 700 млн. злотых пазямельнага падатку. Палуян.
пазяха́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пазяхання. Пазяхальная сутарга.
пазяха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазяхаць, а таксама гук, які чуецца пры гэтым. І толькі была памкнулася [дзяўчына] выйсці з пакоя, як за спіною пачулася салодкае пазяханне. Стаховіч.
пазяха́цца, ‑аецца; безас. незак.
Разм. Пра позыў на пазяханне. Часта пазяхалася і соладка хацелася, каб вецер абвеяў гарачую голую шыю і плечы. Чорны.
пазяха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, пры стоме). Стоячы на сонцы, ад спёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад .. пылу. Галавач. Хацелася спаць, і.. [Язэп] пазяхаў раз за разам. Якімовіч.
пазяхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да пазяхаць.
паі́грываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Час ад часу іграць на чым‑н. Паігрываць на баяне.
паі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ікаць некаторы час.