Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазуме́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пазумента. Пазументавая майстэрня. // Які зроблены з пазумента або з пазументам. Пазументавы пояс.

пазуме́нтнік, ‑а, м.

Майстар, які вырабляе пазументы.

пазуме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пазументавы.

пазу́р, ‑а; мн. пазуры, ‑оў; м.

Абл.

1. Кіпцюр. У адным пакоі .. некалькі .. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмберлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў. Чорны.

2. Ногаць. З пазуроў цякла кроў. Пальцы склейваліся. Бядуля.

па́зуха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.

1. Прастора паміж грудзямі і адзеннем. Трымаць за пазухай. Дастаць з-за пазухі. □ Мікола забраў лісткі, згарнуў, схаваў за пазуху... Навуменка. Стары ўзяў нож і засунуў за пазуху. Гурскі.

2. Спец. Поласць у некаторых частках цела. Лобная пазуха.

3. Спец. Паглыбленне паміж асновай ліста і сцяблом або паміж галінай і ствалом дрэва. Дзве паловы [дрэва] складалі нібы жалабок, а каля ліставой пазухі былі прычэплены шурпатыя галачкі. Маўр.

•••

Насіць камень за пазухай гл. насіць.

Як у бога за пазухай гл. бог.

па́зушны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які размешчаны ў пазусе ліста.

пазы́бацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Зыбацца некаторы час.

пазы́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Зыбаць некаторы час. А жыццё, яно ... — і Сямён Васільевіч пазыбаў рукой, — хвалюецца. Дуброўскі.

пазы́бвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Зыбацца час ад часу. Зараснікі сталі радзейшымі, грунт пад нагамі пазыбваўся. Беразняк.

пазы́ка, ‑і, ДМ ‑зыцы, ж.

1. Грашовая аперацыя, якая заключаецца ў тым, што некаторая сума грошай бярэцца ў доўг на пэўных умовах звароту. Дзяржаўная ўнутраная пазыка. Узяць пазыку. Выплаціць пазыку.

2. Выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і інш., а таксама грошы, рэчы і інш., узятыя ў доўг. Сярэднія сяляне і вясковая бедната, атрымліваючы пазыку ад банка і не маючы магчымасці расплаціцца, часта трацілі зямлю і маёмасць. «Весці». А што калі б Ладуцька для пачатку паспрабаваў узяць у дзяржавы грашовую пазыку? Краўчанка. Дзяржава дала насенную пазыку. Шамякін.