Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазмрачне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў, зрабіўся змрочным. Пазмрачнелае неба. Пазмрачнелы твар.

пазмрачне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца змрочным, змрачнейшым. У полі адразу ўсё сціхла, нібы пазмрачнела, птушкі чародкамі і адна за адной падаліся ў лес. Кулакоўскі. Змянілася Зося. Прыгожы тварык як бы падпух, вочы пазмрачнелі. Лупсякоў.

пазмыва́цца, ‑аецца; зак.

Змыцца — пра ўсё, многае. Плямы пазмываліся.

пазмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Змыць, ліквідаваць мыццём усё, многае. Пазмываць фарбу з рук.

2. Змыць, знесці адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Вада пазмывала пасевы. Васілевіч. Паднялася рака, вада стала густая, парудзела і несла аднекуль з-пад Мсціжаў .. бярвенне — недзе пазмывала яго з берагоў. Пташнікаў. / у безас. ужыв. За дажджы з дарогі пазмывала чалавечыя сляды. Чыгрынаў. [Сімха:] Тут кладкі ёсць. Я зараз іх праверу, Калі дажджом не пазмывала часам. Глебка.

пазмярза́цца, ‑аецца; зак.

Змерзціся, зацвярдзець ад марозу — пра ўсё, многае. — Дык вы, цётка Хіма, спячыце як найбольш хлеба.. і закапайце яго ў снег, а мы прыедзем уночы і забяром. — Дык ён жа там, дзеткі мае, пазмярзаецца. Сабаленка.

пазмята́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазмятаць.

пазмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Змесці з якой‑н. паверхні ўсё, многае. Пазмятаць пыл з мэблі. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знесці сваім рухам усё, многае. Падгуляла завіруха — Пазмятала ў гурбы пух. Панчанка.

2. Метучы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазмятаць лісце ў кучу.

пазнава́льнасць, ‑і, ж.

Даступнасць пазнанню (у 2 знач.). Пазнавальнасць прыроды.

пазнава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пазнавання, да пазнання чаго‑н.; які служыць для пазнавання, пазнання. Пазнавальная дзейнасць чалавека. □ Сіла рамана «Глыбокая плынь», яго пазнавальнае і выхаваўчае значэнне ў праўдзівасці адлюстравання гераічных спраў нашага народа ў самы цяжкі перыяд яго гісторыі, у глыбокім савецкім патрыятызме і гуманізме. Гіст. бел. сав. літ.

2. Які даступны пазнанню. Для Фейербаха «рэч у сабе» ёсць «абстракцыя з рэальнасцю», г. зн. свет, які існуе па-за намі, у поўнай меры пазнавальны і які нічым прынцыпова не адрозніваецца ад «з’явы». Ленін.

пазнава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пазнаваць — пазнаць (у 1, 2 знач.).