па́льцавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пальца (у 1 знач.). Пальцавы сустаў.
2. Спец. Які мае механічныя пальцы.
пальцападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які падобны на палец (у 1 знач.), мае форму пальца. Пальцападобныя залозы.
пальцахо́дныя, ‑ых; адз. няма.
Жывёлы, якія пры хадзьбе апіраюцца не на ўсю ступню, а толькі на пальцы.
пальча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца. Маёр высока падымае бровы, крывіць ўсмешку і, надзеўшы пальчаткі, ідзе на сяло. Скрыган. Скінуўшы скураныя пальчаткі і ўзняўшы вышэй на лоб чорную вушанку, .. [Лёнеў бацька] прывітаўся з паляўнічымі. Ваданосаў. // Уст. Металічны футляр, які надзяваўся рыцарам на руку ў час бітвы.
•••
Кідаць пальчатку гл. кідаць.
пальча́ткавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пальчатак; які служыць для вырабу пальчатак. Пальчаткавы цэх.
пальча́тнік, ‑а, м.
1. Спецыяліст па вырабу пальчатак.
2. Уст. Гандляр пальчаткамі.
пальча́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Падобны формаю на палец (у 1 знач.). Пальчатыя лісты.
2. Які мае пальцы (у 3 знач.). Пальчаты культыватар.
па́льчык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да палец (у 1, 2 знач.).
•••
Пальчыкі абліжаш (абліжаце) гл. абліваць.
Хадзіць на пальчыках гл. хадзіць.
палюбава́цца, ‑бу́юся, ‑бу́ешся, ‑бу́ецца; зак.
1. кім-чым і на каго-што. Любавацца некаторы час. І робіць крук [Міхал], бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца І ярыною і жытамі? Колас. Пад вечар мы пайшлі з Піліпам Тарасавічам палюбавацца на разліў рэчкі. Ермаловіч.
2. заг. палюбу́йся (палюбу́йцеся). Разм. Ужываецца ў значэнні: зірніце, як дрэнна, абуральна. [Інжынер:] — Вось палюбуйцеся: машыны пад адкрытым небам стаяць. Даніленка.