пазмаўка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Змоўкнуць — пра ўсіх, многіх. Прыкмеціўшы старшыню, брыгадзіры пазмаўкалі і рушылі далей. Савіцкі.
пазмацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Змацаваць усё, многае. Пакуль у дарогу — трэба яшчэ пазмацоўваць [воз]. Чорны.
пазме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца па зменах (у 2 знач.). Пазменная праца. Пазменнае дзяжурства.
пазмрачне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў, зрабіўся змрочным. Пазмрачнелае неба. Пазмрачнелы твар.
пазмрачне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца змрочным, змрачнейшым. У полі адразу ўсё сціхла, нібы пазмрачнела, птушкі чародкамі і адна за адной падаліся ў лес. Кулакоўскі. Змянілася Зося. Прыгожы тварык як бы падпух, вочы пазмрачнелі. Лупсякоў.
пазмыва́цца, ‑аецца; зак.
Змыцца — пра ўсё, многае. Плямы пазмываліся.
пазмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Змыць, ліквідаваць мыццём усё, многае. Пазмываць фарбу з рук.
2. Змыць, знесці адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Вада пазмывала пасевы. Васілевіч. Паднялася рака, вада стала густая, парудзела і несла аднекуль з-пад Мсціжаў .. бярвенне — недзе пазмывала яго з берагоў. Пташнікаў. / у безас. ужыв. За дажджы з дарогі пазмывала чалавечыя сляды. Чыгрынаў. [Сімха:] Тут кладкі ёсць. Я зараз іх праверу, Калі дажджом не пазмывала часам. Глебка.
пазмярза́цца, ‑аецца; зак.
Змерзціся, зацвярдзець ад марозу — пра ўсё, многае. — Дык вы, цётка Хіма, спячыце як найбольш хлеба.. і закапайце яго ў снег, а мы прыедзем уночы і забяром. — Дык ён жа там, дзеткі мае, пазмярзаецца. Сабаленка.
пазмята́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пазмятаць.
пазмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Змесці з якой‑н. паверхні ўсё, многае. Пазмятаць пыл з мэблі. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знесці сваім рухам усё, многае. Падгуляла завіруха — Пазмятала ў гурбы пух. Панчанка.
2. Метучы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазмятаць лісце ў кучу.