Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўфабрыка́т, ‑у, М ‑каце, м.

Прадукт, выраб, які мае патрэбу ў далейшай і канчатковай апрацоўцы. Мясныя паўфабрыкаты. □ У адным з цэхаў ішла апрацоўка яшчэ з восені нарыхтаванага паўфабрыкату. Караткевіч.

паўфіна́л, ‑у, м.

У спартыўных спаборніцтвах — гульня на першынство, якая папярэднічае фіналу.

паўфіналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Удзельнік спартыўнага спаборніцтва, які выйшаў у паўфінал.

паўфіналі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да паўфіналіст.

паўфіна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўфіналу. Паўфінальны забег.

паўфу́нта, м.

Палавіна фунта. Сымон таксама вёз паўфунта цукерак і фунт абаранкаў. Чарнышэвіч.

паўхвілі́ны, ж.

Тое, што і паўмінуты. Праз паўхвіліны ўсяго якой пачаўся мітынг. Чорны.

паўхмызня́к, ‑у, м.

Расліна з драўлянымі ніжнімі і травяністымі верхнімі часткамі.

паўхмызняко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўхмызняку. Паўхмызняковая расліннасць.

паўху́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Ухутаць усіх, многіх або ўсё, многае. Мужчыны панастаўлялі каўняры, жанчыны паўхутвалі галовы ў цёплыя хусткі. Дуброўскі.