Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазлі́звацца, ‑аецца; зак.

Абл. Злізацца, сцерціся ў многіх месцах. [Плуг] быў зусім яшчэ як новы, адно што месцамі пазлізваўся. Чорны.

пазлі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Злізаць усё, многае. Пазлізваць смятану.

пазліпа́цца, ‑аецца; зак.

1. Зліпнуцца — пра ўсё, многае. Валасы пазліпаліся над ілбамі ад крыві. Галавач.

2. перан. Заплюшчыцца — пра ўсё, многае. Павекі пазліпаліся.

пазлу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Садраць, абадгаць усё, многае. Пазлузваць кару з бярозы.

пазлу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Злупіць, садраць усё, многае.

2. Рэзкім рухам зняць усё, многае.

пазлуча́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Злучыць, змацаваць усё, многае. Пазлучаць правады.

2. Устанавіць сувязь паміж усім, многім. Пазлучаць берагі мастамі.

3. Сабраць разам усё, многае.

пазлуча́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Злучыць для палавога акта ўсіх, многіх (пра жывёлу).

пазлы́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Злыгаць, звязаць усё, многае. Пазлыгваць бісер. Пазлыгваць валоў. Пазлыгваць пакункі.

пазлята́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Зляцецца разам — пра ўсіх, многіх. [Вераб’і] пазляталіся на стары клён, што стаяў на беразе Дзвіны. Савіцкі. // перан. Сабрацца. З усяго свету пазляталіся людзі будаваць новы горад. Гаўрылкін.

пазлята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Зляцець адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Назаўтра раніцай пазляталі куры з седала і, як заўсёды, кінуліся да Пеці. Пальчэўскі.

2. Паляцець, вылецець куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Нават вароны і тыя некуды пазляталі. Якімовіч.

3. Разм. Зваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Валіліся на зямлю не толькі забітыя, пазляталі са спуджаных коней і жывыя. Грахоўскі. Пазляталі шапкі з коннікаў, сёй-той бразнуўся вобзем. Лынькоў.

пазмага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з кім-чым, за каго-што і без дап.

Прыняць удзел у барацьбе; змагацца некаторы час. Хоча хлопчык з магутным Дняпром пазмагацца. Зарыцкі. За трактар давялося пазмагацца. Шамякін. Давялося як след папрацаваць, пазмагацца, перажыць не толькі ўдачы, але і розныя непрыемнасці. Лынькоў.