Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазаціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заперці, выцерці ўсё, многае. Лазаціраць надпісы. Пазаціраць сляды на падлозе.

2. Сціснуць, заціснуць усіх, многіх.

пазаціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заціснуць, зашчаміць усё, многае. Пазаціскаць у руках грошы.

2. Шчыльна заткнуць усё, многае. Пазаціскаць вушы.

3. Разм. Ціскаючы, заціснуць, прыдушыць усіх, многіх.

пазаціха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Заціхнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Гледачы пазаціхалі. □ Ля бяроз, што пазаціхалі нанач ля дарогі, пырхалі сініцы. Пташнікаў.

пазацухмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Зацухмоліць усё, многае. Пазацухмольваць вопратку.

пазацыро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зацыраваць усё, многае. Пазацыроўваць панчохі.

пазаця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зацягнуцца, уцягнуцца ў сярэдзіну чаго‑н. — пра ўсё, многае. Пазацягваліся ніткі асновы ў ніты.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пакрыцца тонкім слоем чаго‑н. — пра ўсё, многае. Лужыны пазацягваліся лёдам. // Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае. Раны пазацягваліся.

3. Зацягнуць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазацягвацца рамянямі. // Туга завязацца, сцягнуцца — пра ўсё, многае. Пазацягваліся вузлы на вяроўцы.

4. Разм. Зайсці, завалачыся куды‑н. — пра ўсіх, многіх.

пазаця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зацягнуць куды‑н. або ў што‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. На другую ноч пчаляры пазацягвалі ў лазу і ў прыбярэжныя ядлоўцавыя кусты ўсе чаўны і лодкі. Кулакоўскі.

2. пераважна безас. Пакрыць тонкім слоем чаго‑н. усё, многае. Сажалку пазацягвала бросняй. // Загаіць усё, многае. [Салвесь:] — А хай вам толькі пазацягвае раны — забяру да сябе. Карпюк.

3. Туга сцягнуць усё, многае. Пазацягваць рукзакі.

пазацяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Зацерушыць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазацярушваў сцежкі снег.

пазачарго́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць пазачарговага.

пазачарго́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца не па чарзе. Пазачарговыя заняткі. □ Не ўсе ведалі, з якой прычыны склікаецца пазачарговы сход, але пазачарговасць усіх зацікавіла, і на сход з’явіліся камсамольцы ўсе да аднаго. Галавач.