пазара́нак, ‑нку, м.
Абл. Пачатак світання, досвітак. Мне падуладны жалеза і ток — Я прымушу стаць ноч пазаранкам. Гурло.
пазараста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зарасці якой‑н. расліннасцю — пра ўсё, многае. Дарога ішла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль ніхто не ездзіў, і каляіны пазарасталі высокай травой. Чыгрынаў. Травою ярына пазарастала. Корбан.
2. Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. — пра ўсіх, многіх. Светлагаловы хлопчык босы бяжыць да дубровы, страчаецца з мужнымі воінамі, якія пазарасталі бародамі, схуднелі, змарнелі ў цяжкім вандраванні. Бялевіч.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Зажыць, зарубцавацца — пра ўсё, многае. Пазарасталі раны.
пазараўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зараўнаваць, зрабіць роўным усё, многае. Пазараўноўваць ямы.
пазару́бліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зарубіць што‑н. з усіх бакоў, зарубіць усё, многае. Пазарубліваць хусткі.
пазару́бліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зрабіць зарубкі на ўсім, многім. Пазарубліваць дрэвы.
пазарубцо́ўвацца, ‑аецца; зак.
Зарубцавацца — пра ўсё, многае. Раны пазарубцоўваліся.
пазарэ́з, прысл.
Абл. Вельмі, да крайнасці. Ледзь стрымліваючы сябе, [Язэп] стараўся давесці сакратару, што мінёры яму патрэбны пазарэз. Асіпенка.
пазаса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Засадзіць чым‑н. усё, многае. Павасаджваць клумбы кветкамі.
2. Разм. Пасадзіць прымусова — усіх, многіх куды‑н.
3. за што. Разм. Прымусіць займацца чым‑н. усіх, многіх. Пазасаджваць дзяцей за ўрокі.
4. Разм. Засунуць, уткнуць куды‑н. усё, многае. Каб не забыць, [шафёр] пазасаджваў канверты перад сабой за ветравое шкло і выруліў машыну на дарогу. Карпюк.
пазасі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Засініць усё, многае. Пазасіньваць бялізну.
пазасістэ́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не ўваходзіць у якую‑н. сістэму, знаходзіцца за яе межамі. Пазасістэмныя адзінкі вымярэння.
пазасланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Засланіць усіх, многіх або ўсё, многае. У доме ўсё было так, як і да Казікавага ад’езду.. Толькі разлапушыліся фікусы і пазасланялі вокны. Грахоўскі. // Закрыць засланкамі (пра печы).