Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўтраця́, нескл., ліч. кольк.

Разм. уст. Два з палавінай. Свінчо невялікае ды худаватае, так пуда на паўтраця можа. Крапіва.

паўтры́зненне, ‑я, н.

Хваравіты, ліхаманкавы стан, блізкі да трызнення. Іван Пракопавіч чуе знаёмыя галасы ў пярэдняй, потым над сабой, але не можа вырвацца з паўтрызнення. Навуменка.

паўту́зіна, м.

Палавіна тузіна, шэсць штук. З малінніку з гоманам выскачыла з паўтузіна хлапчукоў. Хадкевіч.

паўту́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Утуліць усё, многае. Немцы яшчэ больш згорбіліся, паўтульвалі галовы ў настаўленыя каўняры шынялёў... Сіняўскі.

паўтыка́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паўтыкаць.

паўтыка́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Уткнуцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Стрэлы паўтыкаліся ў зямлю.

паўтыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Уткнуць усё, многае. [Волька:] — Гэта ж я аглядала тут, думала, можа яшчэ чаго яму [ільну] не хапае, мо трэба палачкі дзе паўтыкаць, каб не палёг. Кулакоўскі.

паўузво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Палавіна ўзвода як вайсковая адзінка.

паўуста́ў, ‑тава, м.

Адзін з тыпаў пісьма старажытных грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, на характару сярэдні паміж уставам і екоралісам і які адрозніваецца ад устава меншай прамізной і правільнасцю літар. Пазней у паўуставе абодва гэтыя спосабы скарачэння слоў значна пашыраюцца. Булыка.

паўуста́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўустава. Паўустаўныя літары. // Напісаны паўуставам. Паўустаўны рукапіс.