папераапрана́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак., у што і без дап.
Пераапрануцца — пра ўсіх, многіх.
паперабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Перабіць усё, многае або ўсіх, многіх.
паперабіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Перабрацца — пра ўсіх, многіх. [Ганна:] — З нашых папялішчаў усе ў новыя дамы паперабіраліся, адны мы засталіся. Савіцкі.
папераваро́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Перавярнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
папераваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Перавярнуць усё, многае або ўсіх, многіх. Папераварочваць вёдры. □ Пераапрануліся хлопцы, кажухі папераварочвалі воўнай наверх.. і наляцелі на Запушчаны. Машара.
папераво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак., каго-што.
Перавесці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Папераводзіць дзяцей цераз дарогу. Папераводзіць рычагі. Папераводзіць хворых у другую палату. Папераводзіць паравозы на запасныя пуці.
папераво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.
Перавезці з аднаго месца на другое ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Бацька:] — Ты ведаеш той пясчаны астравок на Нёмане? Яго залівае вясной... Дык Стахей паперавозіў нас туды цішком. Місько.
папераво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Пераараць усё, многае. Восень была сухая і доўгая; папераворвалі бульбу, чакаючы зімы, а марозу яшчэ не было. Пташнікаў.
паперавыко́нваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.
Перавыканаць усё, многае.
паперавя́званы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паперавязваць.