пазлава́цца, ‑злуйся, ‑злуешся, ‑злуецца; ‑злуёмся, ‑злуяцеся; заг. пазлуйся; зак.
Злавацца некаторы час. Лабановіч яшчэ крыху пазлаваўся, а нарэшце адпусціўся і скаваў: — Калі ісці, дык з музыкаю! Колас.
пазлава́ць, ‑злую, ‑злуеш, ‑злуе; ‑злуём, ‑злуяце; зак.
1. каго. Злаваць каго‑н. некаторы час. Жэнька кіўнуў галавой. — А муж як... добры? — Муж як муж, — Таццяна засмяялася; ёй раптам захацелася пажартаваць, пазлаваць яго. — Добры муж. Лепшы, чым ты... Шамякін.
2. Тое, што і пазлавацца. [Люба:] Родная матка — не мачыха: пазлуе і адпусціцца... Козел.
пазла́зіць, ‑злазіць; ‑злазім, ‑злазіце, ‑злазяць; зак.
1. Злезці адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Паліцыянты пазлазілі з веласіпедаў і, грозна пакрыкваючы на нас, ішлі абочынамі дарогі. Брыль.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Знікнуць з паверхні чаго‑н. Хутка рана загаілася зусім, пазлазілі струны і са спіны, кабылка пакруглела, нават павесялела. Дамашэвіч.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Знацца з чаго‑н. — пра ўсё, многае. Хусткі пазлазілі з галоў.
пазлара́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Злараднічаць некаторы час.
пазласло́віць, ‑слоўлю, ‑словіш, ‑словіць; зак.
Зласловіць некаторы час.
пазле́жвацца, ‑аецца; зак.
Злегчыся, стаць больш цвёрдым, шчыльным — пра ўсё, многае. Сена пазлежвалася.
пазле́плівацца, ‑аецца; зак.
Зляпіцца — пра ўсё, многае. Лісты кнігі пазлепліваліся.
пазле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зляпіць усё, многае. Пазлепліваць лісты клеем.
пазліва́цца, ‑аецца; зак.
1. Зліўшыся, злучыцца — пра ўсё, многае. Ручаіны пазліваліся ў патокі.
2. перан. Аб’яднацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
пазліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зліць з розных пасудзін у адну ўсё, многае. Пазліваць малако ў бітон.
2. Зліць адкуль‑н. усё, многае. Пазліваць ваду з радыятараў.
3. перан. Злучыць у адно цэлае ўсё, многае. Пазліваць атрады ў брыгады.