Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надсячы, надсекчы.

надсяме́йства, ‑а, н.

Спец. Сістэматычная адзінка, якая аб’ядноўвае групу сямействаў ўнутры атрада. Надсямейства кошак.

надсячы́ і надсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. надсек, ‑ла; заг. надсячы; зак., што.

Рассячы трохі, не да канца. Надсячы дошку. Надсячы палена.

на́дта, прысл.

1. Звыш меры, празмерна. Таргаваліся, таргаваліся [купцы], ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся. Якімовіч. Здаралася не раз, што есці надта хацелася, а мамка не прыносіла. Ядвігін Ш.

2. Вельмі, у вялікай ступені. Святланку гэтыя дні.. [бабуля] не выпускала на вуліцу, бо быў надта моцны мароз. Юрэвіч.

•••

Не надта (што) — не вельмі, так сабе.

надтачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Крыху, збольшага стачыць (на станку, тачыле і пад.). Надтачыць зубіла. Надтачыць жалязка рубанка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прагрызці, праесці што‑н. зверху, збоку, не да канца; надтачыць. Шашаль надтачыў бэльку.

надтачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Прышываннем, надвязваннем, надстаўкай і пад. зрабіць даўжэйшым. Надтачыць вяроўку. Надтачыць бервяно. □ Як ні цяжка было зноў знайсці першы канец проваду, але ўсё ж у мяне хапіла сіл зрабіць гэта, а пасля надтачыць провад і злучыць абодва канцы. Марціновіч. // перан. Разм. Зрабіць большым, падоўжыць. Зімовы дзень такі кароткі, што хоць ты яго надтачы. Сабаленка. Жыццё ж у чалавека адно. Тую частку, што выдаткаваў на абходныя шляхі, не надточыш. Карпаў.

надто́чаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надтачыць ​1.

надто́чаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надтачыць ​2.

надто́чванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надточваць ​1 — надтачыць ​1.

надто́чванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надточваць ​2; надточка (у 1 знач.).

надто́чвацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да надточваць ​1.

надто́чвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да надточваць ​2.

надто́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надтачыць ​1.

надто́чваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надтачыць ​2.

надто́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надтачыць ​2.

2. Тое, што і надстаўка (у 2 знач.). Мае хвацкія аўчынкі: з аднае могуць выйсці плечы без надточак. Баранавых.