Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паяўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. паяўляцца — паявіцца.

паяўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да паявіцца.

пая́хкаць, ‑ае; зак.

Яхкаць некаторы час.

пая́ц, ‑а, м.

1. Блазен, клоун.

2. перан. Чалавек, які крыўляецца, вядзе сябе, як клоун. Дарэмна крыўляецца, размахваў рукамі п’яны паяц, яго ніхто не заўважае. Мележ.

пая́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да паяць.

пая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

Злучаць металічныя часткі чаго‑н. пры дапамозе расплаўленага металу (прыпою). Чым .. [Міша] толькі не займаўся! Маляваў партрэты. Паяў каструлі, рабіў дэтэктарныя прыёмнікі. Карпюк.