памалі́цца, ‑люся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.
1. Зак. да маліцца (у 1 знач.).
2. Маліцца некаторы час. Моська памаліўся ля акна.. Потым вымыў рукі і выйшаў на двор. Корбан.
памало́гія, ‑і, ж.
Спец. Тэорыя пладаводства.
[Ад лац. pomum — плод і грэч. lógos — вучэнне.]
памало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што.
1. Змалоць усё, многае. Памалоць жыта.
2. і без дап. Малоць некаторы час.
памало́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад памалаціць (у 1 знач.).
пама́лу, прысл.
1. Не спяшаючыся, марудна. Ідзём мы памалу. У бацькі баляць ногі. Сачанка. Плыве Дняпро, плыты плывуць памалу... Купала.
2. Паступова, не адразу. Камандзірава мара памалу збывалася: ужо напалову конны атрад мог хадзіць у даволі далёкія рэйды. Брыль. Страляніна за мной памалу радзела.. Якімовіч.
3. Разм. Асцярожна. «Далікатна, далікатна бяры, памалу», — застагнаў.. [палкоўнік], калі салдат.. узваліў яго на плечы. Чорны.
памалява́ны і памалёваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад памаляваць (у 2 знач.).
2. у знач. прым. Разм. Пафарбаваны. На развітанні стараста нашай групы Таня паднесла земляку сувенір: памаляваную драўляную лыжку. Пальчэўскі.
памалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
1. і без дап. Займацца маляваннем на працягу нейкага часу.
2. Разм. Пакрыць фарбай што‑н. [Мікола і Васіль] зашклілі і памалявалі вокны і дзверы. Машара.
памане́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Разм. Манежыцца некаторы час.
памане́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.
Манежыць некаторы час.
памане́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Манернічаць некаторы час.