Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пакаламу́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакаламуціць.

пакалаці́цца, ‑лаяўся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.

Калаціцца некаторы час.

пакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., каго-што.

1. Калаціць, трэсці некаторы час.

2. Выкалаціць, акалаціць усё, многае. Пакалаціць снапы.

3. Разм. Зрабіць вобыск, шукаючы чаго‑н.; патрэсці. [Алімпа:] — Адкуль у мяне... тыя дакументы? — Давядзецца затрымаць, пакалаціць, — сказаў адзін з паліцаяў. Сабаленка.

4. Разм. Панесці ўдары, пабіць. Як бы.. [Сярожу] ні пакалацілі ў гульнях,.. маці і брат ні разу не пачулі ад яго скаргу ці стогн. Новікаў.

пакалашма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць.

Зак. да калашмаціць.

пакалашма́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакалашмаціць.

пакале́нне, ‑я, н.

1. Сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка. У Аляксееўцы так ужо вялося спакон веку: дадуць каму мянушку — лічы на ўсё жыццё, а то і на другое ці трэцяе пакаленне пяройдзе. Пальчэўскі. [Дзед:] — У нашым родзе сем пакаленняў займалася дрэсіроўкай птушак, паляваннем. Беразняк. // Патомства. — А ведаеш, дзядзька, у тваіх сыноў народзіцца слаўнае пакаленне. Не падобнае на нас. Чорны.

2. Людзі блізкага ўзросту, якія жывуць у адзін час. Маладое пакаленне. □ Калі ж стане маё пакаленне сівым, — мы тады маладым гэты сцяг аддадзім. А. Вольскі. К мэце, што вызначыў Ленін, Вашыя сцежкі ляглі, Веку майго пакаленне, Камуністычнае племя, — Моцная соль зямлі! Звонак. // Сукупнасць людзей з аднолькавымі інтарэсамі, поглядамі. Пакаленне рэвалюцыянераў. □ Ён, Камлюк, не належаў да пакалення старых бальшавікоў. М. Ткачоў.

пакале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змерзнуць, замерзнуць — пра ўсіх, многіх.

2. Калець, мерзнуць некаторы час. Не хачу на сена лезці рана. Пастаю над рэчкай, пакалею. Свірка.

пакале́чанне, ‑я, н.

Разм. Калецтва.

пакале́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакалечыць.

2. у знач. прым. Які атрымаў калецтва; знявечаны. [Алена] спынілася каля лавы.., падняла посцілку, зірнула на мёртвы пакалечаны твар дзяўчыны і самлела. Чарнышэвіч. // Які атрымаў значныя пашкоджанні, даведзены да нягоднасці (пра рэчы, прадметы). Дрэвы.. стаялі пакалечаныя, і замест галінак тырчалі ў розныя бакі кароткія абрэзкі сукоў. Шахавец.

пакале́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Пакалечыць сябе; стаць калекай. [Мікалай Іванавіч] разбіў школьны грузавік і сам пакалечыўся.. Кажуць, рэбры паламаў і правую руку вывіхнуў. Жычка.