падага́рваць, ‑ае; зак.
Дагарэць — пра ўсё, многае. Вуголле падагарвала. Дровы падагарвалі.
падагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і за кім-чым.
Даглядаць некаторы час. Падаглядаць суседскіх дзяцей.
падагна́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падагнаць.
падагна́цца, падганюся, падгонішся, падгоніцца; зак.
Разм. Гонячы, наблізіцца або прымусіць наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Падагнацца са статкам да рэчкі.
падагна́ць, падганю, падгоніш, падгоніць; пр. падагнаў, ‑гнала; заг. падгані; зак., каго-што.
1. Гонячы, наблізіць або прымусіць наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Пасля снедання ля тока паставілі малатарню, падагналі трактар. Асіпенка. Пастушок пачуў умоўны свіст і падагнаў статак бліжэй да лесу. Пальчэўскі. / у безас. ужыв. Падагнала да берага вялікую крыгу. Шамякін.
2. Загнаць пад што‑н. Падагнаць лодку пад мост.
3. Прымусіць хутчэй ісці, бегчы, ехаць. Шумейка імпэтна тузануў лейцы, працяглым покрыкам падагнаў каня: Нно-оо! Савіцкі. // Прымусіць рабіць, выконваць што‑н. хутчэй. — Трэба адзявацца ды выходзіць на месца, — падагнала сама сябе Зося і хутка павярнула ў хату. Гартны. // перан. Прыспешыць надыход чаго‑н. Час не конь: не падгоніш і не прыпыніш. Прыказка.
4. Зрабіць адпаведным па форме адно другому; прыладзіць. Падагнаць дэталі. □ Праз пяць дзён заказ мой быў гатовы — арматуру новенькую адлілі, .. вінцік да вінціка падагналі. Краўчанка. // Зрабіць адпаведным росту, фігуры каго‑н. Я па некалькі разоў вадзіў.. [пакупнікоў] у прымерачную, круціў перад люстэркам, каб хоць як-небудзь падагнаць мешкаваты і доўгі пінжак або шырачэзнае паліто. Нядзведскі.
5. Разм. Гонячы, даставіць. [Вінцук:] — Тут, хлопча, крыху [са статкам] пачакай. Толькі не распускай лішне. Я зараз падганю яшчэ табе ў чараду... Якімовіч.
падагніва́ць, ‑ае; зак.
Дагніць — пра ўсё, многае. Салома падагнівала. Карэнне падгнівала.
падагну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падагнуць.
падагну́цца, ‑гнецца; зак.
1. Загнуцца пад што‑н., унутр чаго‑н. Край абруса падагнуўся.
2. Сагнуцца ў суставах (пра часткі цела). [Юстынь] прыхінуўся плячыма да сцірты, бы адчуваў — падагнуцца ногі, не ўстоіць. Чарнышэвіч.
падагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., што.
1. Загнуць пад што‑н., унутр чаго‑н. [Каваль:] — Падковы вялізныя — не для нашых коней. Але можна канцы адсячы, падагнуць крышку, — усё ж не новыя рабіць. Жычка.
2. Сагнуўшы, падабраць пад сябе (ногі, хвост). [Маня] .. падагнула пад сябе ногі і падперла твар рукамі. Чорны.