начле́жнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які часова начуе дзе‑н. На вялікім куфры старой, на сенніку і з падушкай — усё як і трэба — спаў начлежнік. Брыль.
2. Той, хто пасе коней ноччу. Начлежнікі-канапасы, пазакручваўшыся ў кажухі, спалі, прытуліўшыся адзін да аднаго. Чарнышэвіч.
начле́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да начлежніка. Толькі калі пачало ўжо днець, аказалася, што жывёліна хадзіла тут жа, зусім недалёка ад начлежніцкага агню. Кулакоўскі.
начле́жнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Спыняцца дзе‑н. на начлег, начаваць.
2. Пасці коней ноччу.
начле́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да начлегу, начлежніка. Захмяліла нас дарога Ў вербах прыбярэжных Пахам сена маладога І дымкоў начлежных. Вялюгін. І недзе за сялом далёка Начлежнай песні блудзіць рэха. Танк. // Які прызначаны для начлегу. Начлежны дом.
начмуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак.
Разм. Нагаварыць абы-чаго, увесці ў зман; дурманіць. Начмуціў пан ойча, як чараўнік... Нагнаў столькі туману, што бедны Клеманс ледзь не захлынуўся ў ім. Чарнышэвіч.
начні́к, ‑а, м.
1. Няяркая лямпачка, якая запальваецца нанач. [Спадарожнік:] — Калі ласка, уключыце начнік, а гэту яркую лямпачку выключыце. Васілевіч.
2. Разм. Чалавек, які працуе ноччу або доўга не кладзецца спаць. І невядома, да чаго толькі б дадумаўся Аляксей, каб толькі не перашкодзіла яму машына, якая абагнала яго і спынілася. — Давай, начнік, падвязём, — пачуўся голас сакратара райкома Мікалая Васільевіча. Гаўрылкін.
начні́ца, ‑ы.
1. ж. Лятучая мыш. Устаюць начныя страхі, здані, І зыкі чуюцца.. Чараўніка і чараўніцы, І лопат крыллямі начніцы. Колас.
2. м. і ж. Разм. Той (тая), хто доўга яе кладзецца спаць, бадзяецца начамі. Па вуліцы прайшла начніца, Абцасам калючы асфальт, Бясследнай зданню прамільгнула. Матэвушаў.
3. ж. Абл. Начная зорка. Зара за ўзгоркамі начніцы замыкала і косы вешала на росныя гаі. Кляшторны.
начнічо́к, ‑чка, м.
Разм. Памянш.-ласк. да начнік (у 1 знач.).
начны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ночы, уласцівы ёй. Даўно растаў у начным небе след апошняй ракеты, а людзі яшчэ і не думалі разыходзіцца. Гамолка.
2. Такі, які бывае ноччу. Праходжу моўчкі я начную плошчу, І ловяць сутарэнні гулкі крок. Панчанка. Павярнулася [Ларыса] і знікла за маліннікам у гушчыні цёмнага начнога саду. Мурашка. // Які адбываецца ноччу. Начны паход. Начная праца. □ Ішоў.. вялікі начны бой, біла артылерыя, гарэлі вёскі. Шамякін. // Які працуе, дзейнічае ноччу. Вінавата і разгублена спрабаваў апраўдвацца начны вартаўнік Уладзімір Вашэсцік: — Людцы добрыя, хіба ж за ўсімі дагледзіш?.. Шчарбатаў. Начным цягніком, як гэта часта бывала, Кузьма Гартун вяртаўся з дальніх калгасаў у МТС. Дуброўскі. // Які прызначаны для выкарыстання ноччу. Начная кашуля. □ [У бакавым пакойчыку] стаяў чыста прыбраны ложак, начны столік і два крэслы. Новікаў.
3. Такі, актыўнасць якога прыпадае на ноч (аб некаторых жывёлах, насякомых, раслінах). Начны матыль. Начная фіялка. □ Начная птушка абзывалася нясмела. Чорны.