налама́ны і нало́маны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наламаць.
налама́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.
1. Разм. Налаўчыцца рабіць што‑н. — Добрая будзе настаўніца. — Ага, казалі, што ўжо наламалася. Чаму, прынаровіцца. Ермаловіч.
2. Даць трэшчыну. Дошка наламалася.
налама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; пр. наламаў, ‑мала; заг. наламі; зак.
1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго‑н. Наламаць букет бэзу. Наламаць галля. □ Нупрэй жыва наклаў агню, наламаў бярэмя яловых лапак, палажыў іх каля агню, заслаў воўчаю шкураю. Колас. // Паламаць, сапсаваць вялікую колькасць чаго‑н. Наламаць цацак.
2. што. Зламаць не да канца, надламаць. Наламаць галіну.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан.; каго. Разм. Схіліць да чаго‑н., угаварыць заняцца чым‑н. У Лаўрэна былі тры сыны. Ён таксама хацеў іх наламаць на краўцоўства, але яны ні блізка. Сабаленка.
•••
Наламаць дроў — нарабіць памылак пры выкананні чаго‑н.
Наламаць руку — тое, што і набіць руку (гл. набіць).
налапата́цца, ‑пачуся, ‑почашся, ‑почацца; зак.
Разм. Уволю, многа палапатаць; нагаварыцца.
налапата́ць, ‑лапачу, ‑лапочаш, ‑лапоча; зак., чаго.
Разм. Нагаварыць абы-чаго.
нала́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.
Разм. Уволю паласавацца. Наласаваўшыся ўволю, мядзведзі станавіліся на заднія лапы і пачыналі дужацца. Даніленка.
нала́таны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад налатаць.
нала́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Залатаць што‑н.
налаташы́ць, ‑ташу, ‑тошыш, ‑тошыць; зак., чаго.
Разм. Нарваць без разбору, псуючы і спусташаючы. Зглуміў [Юрась] націну ўсю на градках, Гуркоў мо’ з пуд налаташыў. Маеўскі. // Нарваць чаго‑н. захватамі. Налаташыць гароху. Налаташыць націння.
налато́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да налаташыць.