па́залкі, ‑лак; адз. няма.
Разм. Мыльная вада, што засталася пасля мыцця бялізны. У пазалках памыў анучы.
пазало́та, ‑ы, ДМ ‑лоце, ж.
1. Слой золата або залацістай фарбы, якой пакрываюць паверхню чаго‑н. На плітах і на помніках надпісы. Некаторыя зараслі мохам, а некаторыя яшчэ блішчаць пазалотай. Галавач. // перан. Жоўтая, залацістая афарбоўка дрэў, кустоў увосень. Міма вокнаў вагона мільгаюць пералескі, злёгку кранутыя пазалотай восені. Шахавец.
2. Залацісты водсвет ад сонца, агню і г. д. Зайшло сонца, паклала пазалоту на неба, развесіла ружовыя ніткі ў паветры. Кудравец. Апошнія прамяні аблілі пазалотай верхавіны таполяў. Паслядовіч.
пазало́тнік і пазало́тчык, ‑а, м.
Спецыяліст па залачэнню.
пазало́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пазалаціць.
2. у знач. прым. Пакрыты пазалотай. Бліснулі першыя промні сонца, зайчыкамі зайгралі на пазалочаным шпілі нейкага гарадскога будынка. Навуменка.
пазалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Абадраўшы або надламаўшы, залупіць, загнуць кверху ўсё, многае. Пазалупліваць кару на дрэве.
2. Падняць уверх усё, многае.
пазаляга́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Залегчы, легчы за якое‑н. прыкрыццё — пра ўсіх, многіх. Пазалягаць у засадзе.
пазалята́ць, ‑ае; зак.
1. Заляцець, апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Птушкі пазаляталі далёка.
2. Уляцець куды‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Галубы пазаляталі ў двор.
пазаляца́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Заляцацца да каго‑н. на працягу нейкага часу. Ніколі ў Жарнавіка не нараджалася думка пазаляцацца да.. [Сашы]. Пестрак. [Зянон:] — Маладая прыгожая бабка. Да такой бабкі яшчэ і пазаляцацца не грэх. Сабаленка.
пазама́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Замазацца, заляпіцца — пра ўсё, многае. Шчыліны добра пазамазваліся.
2. Разм. Запэцкацца, забрудзіцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Сукенкі пазамазваліся. Дзеці пазамазваліся.
пазама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Замазаць, заляпіць чым‑н. усё, многае. Пазамазваць надпісы на сцяне. □ Прасячэ Тарэнта ў стопцы акно, падраўняе падлогу, глінай яе пазамазвае і будзе жыць. Галавач.
2. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае. Пазамазваць рукі.