Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Закруціць, завіць (пра валасы). Пазакручваць вусы. // Замацаваць, завязаць усё, многае. Пазакручваць дротам клямкі дзвярэй.

2. Абвязаць, абматаць чым‑н. усё, многае. Пазакручваць бінтам пальцы.

3. Загарнуць у што‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. [Маці] пазакручвала ў лахманы малодшых Сяргеевых сясцёр і брата. Чарнышэвіч.

4. Круцячы, завінціць усё, многае. Пазакручваць гайкі.

пазакрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Закрыць, накрыць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Спыніць дзейнасць, існаванне — пра ўсе, многія ўстановы, прадпрыемствы і пад. Банкі пазакрываліся.

пазакрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Закрыць, накрыць чым‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазакрываць дзяцей коўдрамі.

2. Скласці што‑н. разгорнутае — пра ўсё, многае. Пазакрываць парасоны.

3. Закрыць, спыніць доступ куды‑н. ва ўсіх, многіх напрамках. Пазакрываць усе дарогі ў горад.

4. Спыніць дзейнасць, існаванне ўсіх, многіх устаноў, прадпрыемстваў і пад. Пазакрываць магазіны.

пазакрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закрэсліць усё, многае. Пазакрэсліваць цытаты.

пазакупо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закупорыць усё, многае. Пазакупорваць бутэлькі.

пазаку́рвацца, ‑аецца; зак.

Закурыцца, пакрыцца сажай — пра ўсё, многае. Самі сцены знадворку і ў сярэдзіне пачарнелі, пазакурваліся, былі паточаны шашалем. Колас.

пазаку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закурыць, пакрыць сажай усё, многае.

пазала́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.

1. Залезці, забрацца на што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі. Якімовіч. Спрытныя хлапчукі пазалазілі на бэлькі пад страхой. «Маладосць».

2. Забрацца, пранікнуць куды‑н. употай — пра ўсіх, многіх. Пазалазіць у чужыя агароды.

пазала́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Залатаць, палатаць усё, многае. У нейкім месцы прадзіравілася страха. Кулі трэба, каб пазалатваць дзіркі. Гроднеў.

пазалаце́ць, ‑лацее; зак.

Набыць залацістае адценне, колер. Колас даспеў, пазалацеў.