Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падвёрстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падвярстаць.

падвёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвярстаць.

падвіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвіваць.

падвіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падвіцца.

2. Зал. да падвіваць.

падвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падвіць.

падві́д, ‑у, М ‑відзе, м.

У сістэматыцы раслін і жывёл — адно з падраздзяленняў віду.

падвідавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да падвіду.

падві́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Віляць злёгку. Падвільваць хвастом.

падвінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., што.

Завінціць тужэй; падшрубаваць. Падвінціць шрубу.

падві́нчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвінціць.