Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазадзіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Падняцца, задрацца ўгору — пра ўсё, многае. Пазадзіраліся наскі ў ботах. Пазадзіралася скура на пальцах. □ На даху гонта сатлела, сям-там пазадзіралася. Навуменка.

2. Разм. Загаліцца — пра ўсіх, многіх.

пазадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Падняць угору ўсё, многае. Пазадзіраць аглоблі ўверх. Пазадзіраць вышэй галовы. □ Пазадзіралі дзюбы ў неба Асілкі-краны, як буслы. Броўка. // Загнуць, задраць уверх усё, многае. Пазадзіраць пазногці.

2. Забіць, разарваць усіх, многіх. Хацеў [Рыгор] ускінуць на плечы кажух, выйсці на двор ды паглядзець, каб хоць не падкапаліся [ваўкі] пад хлеў ды не пазадзіралі авечак. Сабаленка.

паза́дкі, ‑аў; адз. няма.

Адходы, астаткі пры малацьбе або веянні. Бабка насыпала ў маленькі мяшэчак, пашыты з старога рукава, крыху ячменных пазадкаў і прынесла ўнуку. Кулакоўскі.

пазаду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Задушыць усіх, многіх.

пазадыха́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Задыхнуцца — пра ўсіх, многіх.

пазае́зджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Заездзіць, знясіліць яздой усіх, многіх. Пазаезджваць коней.

пазаеўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за межамі Еўропы. Пазаеўрапейскія краіны.

пазажму́рвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Зажмурыцца — пра ўсіх, многіх.

пазажму́рваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.

Зажмурыць — пра многіх. Пазажмурвалі дзеці вочы.

пазажыва́ць, ‑ае; зак.

Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае. Раны пазажывалі.