пазаго́йвацца, ‑аецца; зак.
Загаіцца — пра ўсё, многае. Лёня ачуняў. Скулы яго пазагойваліся, толькі на ручках і на ножках засталіся сінія плямы. Арабей.
пазаго́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Загаіць, залячыць усё, многае. Пазагойваць раны.
пазаго́ртвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. Загарнуцца, закруціцца ў што‑н. — пра ўсіх, многіх.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перагарнуцца або закрыцца — пра ўсё, многае. Пазагортваліся старонкі ў кнігах.
пазаго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Горнучы, згрэбці ў адно месца ўсё, многае. Пазагортваць вуголле ў пячурку.
2. Ахінуць, абкруціць з усіх бакоў усё, многае або ўсіх, многіх. Пазагортваць пакункі. // Прыкрыць чым‑н. сыпкім усё, многае. Пазагортваць бульбу прыскам.
3. Закрыць усё, многае. Пазагортваць кнігі.
пазаграба́ць, ‑аю; ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Грабучы, сабраць у адно месца, у кучу. Пазаграбаць вуголле. Пазаграбаць сена. // перан. Разм. Захапіць, прысвоіць усё, многае. Пазаграбаць чужыя рэчы.
2. Закапаць у што‑н. сыпкае ўсё, многае.
пазагрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Загрызці ўсіх, многіх. Пазагрызалі ваўкі авечак.
пазадава́цца, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся, ‑даюцца; заг. пазадавайся; зак.
Разм. Задавацца некаторы час. Праўда,.. на тое ж яна і дзяўчына, каб пазадавацца, каб не адразу, з першага вечара кінуцца на шыю. Сачанка.
пазадагаво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які робіцца без дагавору.
паза́ддзе, ‑ддзя, зб., н.
1. Адходы, астаткі пры малацьбе або веянні. На таку.. звонка ўрассыпную скачуць зярняты, асядае мякіна, ападае пазаддзе. Арочка.
2. перан. Пагард. Прыхільнікі, паслугачы; астаткі варожай арганізацыі, групоўкі. Эмігранцкае пазаддзе.
паза́дзе, прысл.
Абл. Ззаду. Тут у гутарку ўступіла дзяўчына, што сядзела пазадзе. Мурашка. Мы ішлі пазадзе з камандзірам засады. Лынькоў.