Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазавайско́вы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: пазавайсковая падрыхтоўка гл. падрыхтоўка.

пазавалака́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завалачыся, закрыцца, заслацца — пра ўсё, многае. Пазавалакаліся вочы слязамі.

2. Разм. Зайсці, зацягнуцца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пастухі са статкамі пазавалакаліся ў лес. Пазавалакацца на край свету.

пазавалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Завалачы, закрыць, заслаць усё, многае. Пазавалакалі хмары неба.

2. Разм. Валочачы, зацягнуць куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавалакаць бярвенне ў павець.

пазавала́квацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Тое, што і пазавалакацца.

пазавала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і пазавалакаць.

пазава́льваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазавальваць.

пазава́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Заваліцца, запасці, абваліцца — пра ўсё, многае. Пазавальваліся кнігі за шафу. Пазавальваліся сцены. □ Толькі назва была, што бальніца: разгароджаны двор зарос палыном і крапівою, дах згніў, печы пазавальваліся, дымілі і не грэлі. Грахоўскі.

2. Разм. Улегчыся, залегчы — пра ўсіх, многіх.

пазава́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заваліць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавальваць ямы каменнем. Пазавальваць праходы.

2. перан. Разм. Праваліць усё, многае. Пазавальваць экзамены па асноўных прадметах.

пазава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазаваць.

пазава́рвацца, ‑аецца; зак.

Заварыцца — пра ўсё, многае. Зелле пазаварвалася. Трэшчыны пазаварваліся.