Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падыктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Разм. Дыктаваць некаторы час. Падыктаваць з гадзіну машыністцы.

падыма́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пад’ёмны. Падымальная машына.

падыма́нне, ‑я, м.

Дзеянне паводле дзеясл. падымаць — падняць (у 1–4, 7 знач.) і падымацца — падняцца (у 2 знач.).

падыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падняцца.

2. Мець кірунак, ісці ўверх, вышэй. Доўгія і вузкія, рознакаляровыя ад розных пасеваў палосы падымаліся на круты ўзгорак і канчаліся садамі. Шамякін. Калі дарога пачала падымацца ўгору, Гняды стаў. Чарнышэвіч.

3. Зал. да падымаць.

падыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падняць.

падыме́ць, ‑міць; зак.

Дымець некаторы час. Дровы падымелі і патухлі.

падымі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., чым і без дап.

Дыміць некаторы час. Дзядзька Ігналь адчыніў акно, узяў люльку, падыміў крыху і зноў сеў на крэсла. Сіняўскі.

падымча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Хутка падбегчы або пад’ехаць. Дзяўчынка падымчалася к маці, абняла яе за ногі і зашаптала: — Мама, гэта вайна ўжо? Чорны.

падырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Дырыжыраваць некаторы час. — Ты кіруеш хорам? — Васіль падняў на ўзровень плеч руку і падырыжыраваў у паветры. Кулакоўскі.

падыскусі́раваць і падыскуці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., аб чым і без дап.

Разм. Весці дыскусію некаторы час.