Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

павыме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выменяць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыменьваць коней. Павыменьваць маркі.

павыміра́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Вымерці — пра ўсіх, многіх. Людзі павыміралі.

павымо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вымачыць усё, многае або ўсіх, многіх. Павымочваць лён. Павымочваў людзей дождж.

павымо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вымасціць, замасціць усё, многае. Павымошчваць вуліцы.

павымыва́цца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вымыцца — пра ўсіх, многіх. Падарожнік павымываліся.

павымыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вымыць усіх, многіх або ўсё, многае; вымыць у многіх месцах. Павымываць дзяцей. Павымываць вокны. Вада павымывала раўчукі. □ На выспе стаіць дуб, вада павымывала яго карэнн[е], і нават дзіўна, як гэты лясны асілак яшчэ не ўпаў. Сачанка.

павымяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вымераць усё, многае. Павымяраць палеткі.

павымярза́ць, ‑ае; зак.

Вымерзнуць — пра ўсё, многае. Сады павымярзалі. □ Калі ў саракавым годзе павымярзалі калодзежы, дык уся вёска піла з крыніцы. Асіпенка.

павымята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Вымесці, падмесці ўсё, многае. Павымятаць пакоі. Павымятаць смецце.

2. перан. Разм. Выключыць, выгнаць адкуль‑н. усіх, многіх. Павымятаць гультаёў з брыгады.

павынішча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вынішчыць, знішчыць усіх, многіх або ўсё, многае. Павынішчаць пустазелле. □ Цяпер ваўкоў зменшала: іх павынішчалі паляўнічыя. Пташнікаў.