паастава́цца, ‑таецца; ‑таёмся, ‑таяцеся, ‑таюцца; зак.
1. Астацца дзе‑н., не пакінуць якога‑н. месца — пра ўсіх, многіх. Жнеі пааставаліся ў полі да вечара. // Быць пакінутым дзе‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Алік:] — Аляксей Васільевіч, а дубовыя кар[ані], што пааставаліся [у ямцы], не пашкодзяць яблыньцы? Пальчэўскі. // Не перайсці ў наступны клас — пра ўсіх, многіх.
2. Не перастаць быць якім‑н., кім‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Вокны пааставаліся адкрытымі.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае. На падлозе пааставаліся сляды.
4. Апынуцца ў якім‑н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Жанчыны пааставаліся ўдовамі.
5. Апынуцца ззаду, збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мая мама так спрытна пачала грабці, што мы адразу ззаду пааставаліся. Якімовіч.
паастыва́ць, ‑ае; зак.
Астыць — пра ўсё, многае. Стравы паастывалі.
паасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Асушыць усё, многае. Паасушваць балоты.
паасцерага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго, з інф. і без дап.
Разм. Праявіць асцярожнасць. — Дзе ён [Сідаронак] цяпер? — У Пульгаях... Пагражае ўсё. Кажа, вернецца Каршукоў — сквітаемся... Паасцерагаўся б ты, Станіслаў Цітавіч. Асіпенка.
паасыпа́цца, ‑аецца; зак.
Асыпацца — пра ўсё, многае. Схілы гары паасыпаліся, і яна выглядае цяпер не такой высокай. В. Вольскі. Мятліца паасыпалася і тырчала белаватаю травяною саломаю. Чорны.
паасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Асыпаць усё, многае. Паасыпаць пяском падмуркі. Дрэвы паасыпалі лісце.
паасяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. Пасяліцца, пачаць жыць, працаваць дзе‑н. пастаянна — пра ўсіх, многіх.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Ушчыльніўшыся, зляжаўшыся, асесці — пра ўсё, многае. Паасядалі падмуркі.
паатраса́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Атрэсціся — пра ўсіх, многіх. Паатрасацца ад пылу.
паатраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Атрэсці ўсё або вялікую колькасць чаго‑н. Паатрасаць усе яблыкі. Паатрасаць снег з паліто.
паатру́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Атруціцца — пра ўсіх, многіх.