Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паасо́бны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які існуе, дзейнічае самастойна побач з іншымі. На самай віднай сцяне.. былі змешчаны групавыя і паасобныя фатаграфіі. Паслядовіч. Не толькі шматлікія хоры [оперы], але і паасобныя выканаўцы мелі поспех. Рамановіч. // Адзінкавы, рэдкі; некаторы. Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. Паасобныя лісткі трымцелі і свяціліся, як медзь. Лынькоў.

2. Ізаляваны ад іншых, падобных, не звязаны з іншымі. [Сцёпка:] — Жывём мы ў агульным памяшканні ў паасобных пакойчыках. Колас.

паасо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Асунуцца, апаўзці — пра ўсё, многае. Берагі акопчыкаў паасоўваліся ўсярэдзіну, паабвальваліся. Ермаловіч. Грыбоў тут ніхто не збірае, яны паасоўваліся на мох, пасохлі. Пташнікаў.

паастава́цца, ‑таецца; ‑таёмся, ‑таяцеся, ‑таюцца; зак.

1. Астацца дзе‑н., не пакінуць якога‑н. месца — пра ўсіх, многіх. Жнеі пааставаліся ў полі да вечара. // Быць пакінутым дзе‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Алік:] — Аляксей Васільевіч, а дубовыя кар[ані], што пааставаліся [у ямцы], не пашкодзяць яблыньцы? Пальчэўскі. // Не перайсці ў наступны клас — пра ўсіх, многіх.

2. Не перастаць быць якім‑н., кім‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Вокны пааставаліся адкрытымі.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае. На падлозе пааставаліся сляды.

4. Апынуцца ў якім‑н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Жанчыны пааставаліся ўдовамі.

5. Апынуцца ззаду, збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мая мама так спрытна пачала грабці, што мы адразу ззаду пааставаліся. Якімовіч.

паастыва́ць, ‑ае; зак.

Астыць — пра ўсё, многае. Стравы паастывалі.

паасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Асушыць усё, многае. Паасушваць балоты.

паасцерага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго, з інф. і без дап.

Разм. Праявіць асцярожнасць. — Дзе ён [Сідаронак] цяпер? — У Пульгаях... Пагражае ўсё. Кажа, вернецца Каршукоў — сквітаемся... Паасцерагаўся б ты, Станіслаў Цітавіч. Асіпенка.

паасыпа́цца, ‑аецца; зак.

Асыпацца — пра ўсё, многае. Схілы гары паасыпаліся, і яна выглядае цяпер не такой высокай. В. Вольскі. Мятліца паасыпалася і тырчала белаватаю травяною саломаю. Чорны.

паасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Асыпаць усё, многае. Паасыпаць пяском падмуркі. Дрэвы паасыпалі лісце.

паасяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Пасяліцца, пачаць жыць, працаваць дзе‑н. пастаянна — пра ўсіх, многіх.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Ушчыльніўшыся, зляжаўшыся, асесці — пра ўсё, многае. Паасядалі падмуркі.

паатраса́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Атрэсціся — пра ўсіх, многіх. Паатрасацца ад пылу.