падшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падшукаць.
падшчо́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Шчоўкаць у такт чаму‑н.
падшчо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да падшчоўкваць.
падшыба́ць, ‑ае; незак., каго.
Разм. Разбіраць, ахопліваць (пра пачуцці). Гудуць цапы ўгары праворна, Ідзе работа дружна, спорна, Аж падшыбае ўсіх ахвота. Колас. [Рыгор:] Іншы раз такая злосць падшыбае, што я гатоў смерць зрабіць. Крапіва.
падшыва́лец, ‑льца, м.
Разм. Тое, што і падшыванец. У нас заўсёды збіраліся дзяўчаты, а дзе былі дзяўчаты, там і хлопцы. Ну і мы, падшывальцы, каля іх круціліся. Гурскі.
падшыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для падшывання. Падшывальная машына.
падшыва́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, які падшывае што‑н.
падшыва́нец, ‑нца, м.
Разм. Хлапчук (звычайна падлетак). Падлеткі-падшыванцы.. сталі юнакамі. Хадкевіч. Пляц звалі выган, але пасвілі тут рэдка, ганялі ўсё жывёлу на другі канец сяла; тут жа найбольш гулялі дзеці, падшыванцы-падлеткі. Мележ.
падшыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшываць — падшыць.