Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падшліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

Пашліфаваць дадаткова; зрабіць больш гладкім. Падшліфаваць дэталь.

падшліфо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падшліфоўваць.

падшліфо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падшліфаваць.

падшмаргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Шмаргануўшы, падцягнуць. Падшмаргнуць лейцы.

падшмо́ргвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падшморгваць.

падшмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падшмаргнуць.

падшпі́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падшпіліць.

падшпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.

Далучыць да чаго‑н. пры дапамозе шпількі, сашчэпкі і пад.; прышпіліць. Падшпіліць валасы. Падшпіліць спраўку да заявы.

падшпі́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшпільваць — падшпіліць.

падшпі́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падшпільваць.